Поздравляем!

15.04.2022

15 красавіка 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”.

Дыпломы і ўзнагароды ўручалі арганізатары і ганаровыя госці мерапрыемства дэкан філалагічнага факультэта БДУ кандыдат філалагiчных навук Сяргей Важнік, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Наталля Шапран, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, доктар філалагічных навук Алесь Бельскі, доктар філалагічных навук Мікалай Прыгодзіч.

Удзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага Году гістарычнай памяці, сталі 379 вучняў сярэдніх школ з самых розных рэгіёнаў Беларусі. Па выніках конкурсу вучань 10 класа нашай школы Сухаверхі Святаслаў быў удастоены Дыплома пераможцы (кіраўнік: настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гушча Юлія Анатольеўна). Віншуем!