Расліны роднага краю

29.07.2022

Лета – цудоўная пара для назіранняў за прыродай і зменамі, якія адбываюцца ў жыцці раслін і жывёл. Праверыць сваю назіральнасць і веды аб прыродзе роднага краю змаглі дзеці рознаўзроставага атрада ў ходзе экалагічнай віктарыны ”Расліны роднага краю”. Удзельнікі віктарыны адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі экалагічныя сітуацыі, бліжэй пазнаёміліся з раслінамі, якія растуць на прышкольнай тэрыторыі.