Лето красное

12.08.2022

Летні адпачынак прадаўжаецца. Цудоўныя жнівеньскія дзянёчкі прыносяць радасць і задавальненне.

Падзяліцца летнімі ўражаннямі сабраліся дзеці з рознаўзроставага атрада "Равеснік". Сваю карціну лета яны адлюстравалі ў малюнках на асфальце.

У час малявання кожны змог праявіць сябе, свае творчыя здольнасці, мастацкі густ.