Хорошее настроение

26.08.2022

Лета - гэта  заўсёды  цудоўны  настрой. А настрой стане яшчэ лепшы, калі  сустракаешся са сваім аднакласнікамі пасля доўгага развітання. Такая сустрэча і адбылася  26 жніўня. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Добры настрой”. Разам гулялі ў рухавыя гульні на стадыёне, адпачывалі на свежым паветры, вадзілі карагоды і плялі вяночкі. З захапленнем дзеці дзяліліся ўражаннямі за лета, расказвалі адзін аднаму аб сваіх падарожжах, сустрэчах, пажадалі хуткага вяртання ў школу!